04:34
10.12.2013
Цітушкі разьбіраюць барыкаду
04:51
10.12.2013
Пакуль спэцназ выціскаў мітынгоўцаў, людзі ў цывільным разабралі апазыцыйныя барыкады
Людзей ля блёкпосту на скрыжаваньні вуліцаў Банкавая і Лютэранская, за які адказная арганізацыя «Свабода», пачалі выціскаць сілавікі. Мітынгоўцы спрабуюць аказваць супраціў.Па дадзеных журналістаў, якія знаходзяцца на месцы здарэньня, невядомыя людзі выкарыстоўвалі супраць сілавікоў дубцы і газ. Ці гэта былі непасрэдна мітынгоўцы, пакуль невядома.
Сілавікі спачатку былі пасіўныя. Некалькі дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў, якія прыйшлі да блёкпосту, заклікалі мітынгоўцаў вярнуцца на майдан Незалежнасці. Аднак апазыцыя зьвярнулася да прысутных і заклікала не адыходзіць. Пасьля гэтага сілавікі пайшлі ў наступ.
Пакуль сілавікі адціскалі мітынгоўцаў, невядомыя людзі разабралі блёкпост апазыцыі на рагу вуліц Лютэранская і Банкавая. Паводле прысутных на месцы здарэньня журналістаў, барыкады разбуралі маладыя людзі ў цывільным, якіх на месца пратэсту бесьперашкодна прапусьцілі праваахоўнікі.
05:08
10.12.2013
В медпункт привели мужчину, у него шишками на голове и рука повреждена. Его ударили, когда он поднимал упавшего. #євромайдан
— Владимир Малышев (@vmaltv) December 10, 2013
Похоже депутатов они не трогали. Сейчас когда простых людей не осталось их вывели. Ребята депутаты герои!Были до конца с людьми! #євромайдан
— Владимир Малышев (@vmaltv) December 10, 2013
05:11
10.12.2013
Па стане на 04:00 сілы МУС разблякавалі для ўезду ўрадавы квартал. Зараз ключавым цэнтрам грамадзянскага супраціву застаецца будынак Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі і сам Майдан Незалежнасьці.