Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы Ўкраіны распачалі сьледзтва па спробе дзяржаўнага перавароту


Служба бясьпекі Украіны пачала расьсьледаванне ў сувязі зь дзеяньнямі, якія накіраваны на захоп дзяржаўнай улады ва Ўкраіне.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на прэс-цэнтар СБУ.

«Па факце зьдзяйсьненьня дзеяньняў, накіраваных на захоп дзяржаўнай улады, Галоўнае сьледчае ўпраўленьне Службы бясьпекі Украіны праводзіць крымінальнае следзтва», — сказана ў паведамленьні.

«8 сьнежня ў Адзіны рэестр дасудовых расьсьледаваньняў ўнесены дадзеныя па факце зьдзяйсьненьня асобнымі палітыкамі незаконных дзеяньняў, накіраваных на захоп дзяржаўнай улады», — распавялі ў СБУ.

Крымінальная справа распачата па ч.1.ст.109 КК (дзеяньні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненьне або зьвяржэньне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.

Згодна з Крымінальным кодэксам, гэта злачынства тычыцца асноваў нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны.

Раней мітынгоўцы вырашылі, што будуць пікетаваць ўрадавы квартал.



Жывая відэатрансьляцыя з розных камэраў



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG