Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан: Жывая трансьляцыя


У Кіеве на Эўрамайдане ноч прайшла спакойна. Удзельнікі пратэсту супраць спыненьня эўраінтэграцыі і сілавога разгону дэманстрантаў з раніцы працягваюць пікетаваць дзяржаўныя ўстановы, патрабуючы адстаўкі ўрада і прэзыдэнта, а таксама вызваленьня 9 асоб, супраць якіх завялі справы за сутычкі з «Беркутам» 1 сьнежня.

Прыкладна паўтысячы мітынгоўцаў скандуюць у Кіеве пад будынкам Кабінэтам міністраў, патрабуючы адстаўкі ўраду Ўкраіны.

Як перадае карэспандэнт Свабоды, а 8.00 ля будынка ўрада пачаўся мітынг. Калёна актывістаў рушыла з Майдана Незалежнасьці да ўраду загадзя.

У плянах пратэстоўцаў блякаваць будынак Кабінэта міністраў цягам дня. Там усю ноч дзяжурылі беркутаўцы, пад’езды да найбліжэйшых дамоў заблякаваныя грузавікамі і аўтобусамі.

Акрамя таго, удзельнікі Эўрамайдану мелі намер блякаваць будынак адміністрацыі прэзыдэнта з боку вуліцы Банкавай, але ім перакрылі шлях байцы ўнутраных войскаў МУС.



Трансьляцыя Spilno.tv
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG