Тысячы людзей шчыльна заблякавалі будынак Рады. Падыходы да будынку ахоўвае міліцыя і «Беркут», шчыльна стаіць адмысловая аўтамабільная тэхніка.
На Майдане на вялікім экране трансьлявалася паседжаньне Рады. Людзі жыва рэагавалі на тое, што адбываецца ў залі. Камэнтавалі амаль кожнае выказваньне. Час ад часу скандавалі «Банду — гэць!» і «Азараў — сыходзь!», «Адстаўка».
На прылеглых вуліцах да будынку Рады арганізаваныя барыкады. У ход ідзе ўсё — нават каменныя клюмбы. Моцна дапамагаюць аўтамайданаўцы. Яны выставілі свае аўтамабілі так, каб не прайшоў «Беркут» і не праехалі вадамёты. А пакуль што праз адчыненыя дзьверы аўтамабіляў слухаюць трансьляцыю паседжаньня.
Паміж міліцыянтамі і пратэстоўцамі ўтвораныя жывыя ланцугі з саміх пратэстоўцаў. Пры спробе трапіць у будынак Рады трэба прайсьці найперш праз грамадзкую ахову. Яе кіраўнік Уладзімер праводзіць мяне да аўтобуса зь «Беркутам», але маё журналісцкае пасьведчаньне на іх ня робіць ніякага ўражаньня:
«Мы тут спыняем правакацыі. Калі рашэньне пра адстаўку ня будзе прынятае, то пойдзем у Раду. Будзем іх проста выносіць адтуль», — Уладзімер прыехаў зь Цярнопалю разам з сваімі сябрамі.
«З кожны днём усё лепш і лепш, — кажа Ўладзімер, — Усё больш людзей прыяжджае, мы аб’ядноўваемся і дзейнічаем, каб зваліць гэтую ўладу. Мы ёю не задаволеныя, гэта бандыты. Колькі год яны ўжо нас мучаць. Мы не гатовыя больш цярпець. Калі будзе патрэба, мы гатовыя да рашучых дзеяньняў, бо ўжо во дзе ўсё гэта сядзіць», — Уладзімер паказвае на шыю.
Ягоныя сябры Віталь і Анатоль стаялі у жывым ланцугу. Кажуць, што ў Кіеў іх выправілі жонкі, якія самі цяпер мітынгуюць у Цярнопалі. Апавядаюць, што ў іхным горадзе большасьць установаў не працуе. Вучацца толькі дзеці да трэцяй клясы.
«Давайце да нас, — кажуць цярнопальскія хлопцы. — Мы ў Эўропу, і вы за намі!»
На Банкавай вуліцы каля адміністрацыі прэзыдэнта таксама стаіць грамадзкая ахова. Малады юрыст Мікіта Белякоў амаль у адзіночку тлумачыць людзям, што за агароджу заходзіць нельга. І людзі яго слухаюць.
Белякоў: «Тут няма аніякіх партый, аніякіх рухаў. Але мы хочам, каб тут болей ня білі людзей, каб не лілася кроў.
Там стаяць салдаты, якія толькі на гэтым тыдні прынялі прысягу. Яны вельмі напалоханыя, ім холадна.
І тут сабраліся людзі, якія хочуць выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю. Нам ня трэба крыві, мы ня хочам скалечаных людзей».
Сёньня Рада не змагла прыняць рашэньне пра адстаўку ўраду. Арганізатары зрабілі заклік да людзей утварыць калёну і рухацца на Майдан.