Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што зьвязвае Януковіча і «йолку»? (фота, відэа)


Крывавая ялінка Януковіча
Крывавая ялінка Януковіча
Апазыцыя на Міхайлаўскай плошчы скандуе «Януковіча — на Йолку». Пасьля разгону Эўрамайдану ў інтэрнэце зьявіўся мэм «Крывавая Йолка Януковіча», зьяўляюцца фота і карыкатуры. У твітэры прапануюць вырабіць цацкі ў форме прэзыдэнта Ўкраіны і павесіць на сьвяточную «йолку». Што ж зьвязвае Януковіча і «йолку»?

Разгон Эўрамайдану ў ноч на суботу 30 лістапада ўлады афіцыйна патлумачылі гэта неабходнасьцю заліваць каток і ставіць навагоднюю ялінку, маўляў, дэманстранты замінаюць рыхтавацца да сьвятаў. Пратэстоўцы ж перакананыя, што рашэньне пра разгон прымаў асабіста Януковіч, і «навагодняя ялінка» — гэта ўсяго толькі няўдалае апраўданьне жорсткіх дзеяньняў міліцыі.

Увогуле, у Януковіча складаныя адносіны зь ялінкамі. Так, у траўні 2010 года на яго ўпаў вянок. Тады яго падначаленыя спрабавалі прымусіць журналістаў выдаліць відэа з тым інцыдэнтам, але не ўдалося.



У лістападзе 2010 году адбыўся яшчэ адзін майдан апазыцыі, які разагналі таксама з-за «падрыхтоўкі да навагодніх сьвятаў». Тады Януковіч, апраўдваючыся, прамаўляючы па-ўкраінску, цягам 9 сэкундаў ня мог узгадаць слова «ялінка». Але не разгубіўся, і стварыў новы мэм — «йолка».







Фота Аляксандра Голубава
Фота Аляксандра Голубава


Фота Дзьмітрыя Ларына, УП
Фота Дзьмітрыя Ларына, УП
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG