«У яго сотні сяброў па ліставаньні і кожнага ён хоча павіншаваць», — кажа Лідзія Юльянаўна, якая спрабуе выканаць просьбу сына.
«Адправіла яму сёньня ліст, адправіла капэртаў, паштовак з Новым годам. Людзі ж яго віншуюць, а ён там дзе што возьме? А яму шмат патрэбна капэртаў ды паштовак. Багата яму пішуць».
Сёлета Лідзія Юльянаўна так і не пабачылася з сынам. Нядаўна, калі маці палітвязьня прыяжджала ў турму, каб перадаць пасылку, на сустрэчу з сынам яе не пусьцілі. Лідзія Юльянаўна не выключае, што да канца гэтага ці ў пачатку будучага году на спатканьне зь Мікалаем паедуць ягоная жонка з дачкой.
Прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча асудзілі на 5 гадоў і 2 месяцы за захоўваньне некалькіх патронаў. Аўтуховіч заяўляў у судзе, што яго перасьледуюць за барацьбу зь мясцовымі карупцыянэрамі. Палітвязьня трымаюць у гарадзенскай турме як злоснага парушальніка рэжыму.