Герман сустрэлася з журналістамі пасьля тэхнічнай працэдуры парафіяваньня дамовы пра асацыяцыю Малдовы з Эўразьвязам.
Працэдура заняла больш за дзьве гадзіны, бо прадугледжвае падпісаньне кожнай старонкі пагадненьня, уключаючы ўгоду пра зону вольнага гандлю. Афіцыйная цырымонія парафіяваньня дакумэнту адбудзецца ў пятніцу, калі подпісы пад дакумэнтам паставяць прэм'ер-міністар Малдовы Юры Лянкэ і кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Кэтрын Эштан. Напярэдадні Віленскага саміту Эўракамісія рэкамэндавала прыняць рашэньне пра лібэралізацыю візавага рэжыму з Малдовай, паколькі краіна выканала ўсе ўмовы Эўразьвязу на гэты конт.
Тым часам у самім Кішынёве шэраг дэманстрантаў на чале з прадстаўнікамі камуністычнай партыі наладзілі антысаміт. Яны выставілі пікеты каля офісу місіі Эўразьвязу і скандавалі лёзунгі ў падтрымку Мытнага зьвязу.