Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьцейскай крэпасьці зьнішчылі заказьнік унікальных кажаноў


Берасьцейская шыракавушка эўрапейская. Здымак з сайта rucheek.by
Берасьцейская шыракавушка эўрапейская. Здымак з сайта rucheek.by

Трывогу забілі супрацоўнікі мясцовага камітэту прыродных рэсурсаў, якія выявілі, што невядомыя зьнішчылі зімоўку кажаноў у заказьніку «Барбастэла» ў фартах Берасьцейскай крэпасьці.

Пры тым мясцовы заказьнік быў спэцыяльна створаны для захаваньня самай буйной у Беларусі зімоўкі рэдкага віду кажаноў, занесенага ў Чырвоную кнігу — шырокавушкі эўрапейскай. Паводле прадстаўніка Берасьцейскай міліцыі Генадзя Вайтовіча, забіта каля ста кажаноў, значная колькасьць траўмаваныя. Вайтовіч сказаў, што пры аглядзе месца знойдзеныя рэчавыя доказы і па выніках праверкі будзе дадзеная адпаведная юрыдычная ацэнка дзеяньням невядомых.

Вучоны-эколяг Віктар Дзям’янчык называе здарэньне жахлівым браканьерствам. Паводле яго астатнія кажаны праз узламаныя дзьверы разьляцеліся з фартоў і калі яны ня вернуцца, то могуць замёрзнуць цягам халодных начэй.

Паводле беларускіх народных павер’яў кажаноў варта было асьцерагацца: калі ён сядзе на дзіця, тое перастане расьці (што адлюстравана ў славутым вершы Паўлюка Багрыма «Кажане-кажане, чаму ж ты ня сеў на мяне, каб я большы не падрос ды ад бацькавых калёс»). Тым ня менш, гэтую таямнічую жывёліну стараліся ніколі ня крыўдзіць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG