Злоўленага казака Налівайку катавалі амаль год. Партызан ёсьць партызан, а немцы ёсьць немцы, нават калі яны палякі. Але і самы прыемны занятак калі-небудзь надакучвае. У красавіку 1597 году Пан Бог пачуў Налівайкавы малітвы: казацкаму атаману пасьля непрацяглага роздуму адсеклі галаву, а цела чвартавалі і разьвесілі часткі на розных гарадзкіх брамах. Праўда, ня ўсе вераць у такую лютасьць. Маўляў, варшаўскія судзьдзі былі значна чалавечнейшыя — насамрэч Налівайку спалілі ў медным быку, такім самым, у якім тыран Фаларыс запякаў жыўцом антычных журналістаў.
Хто ж ён быў, казак Налівайка, пракляты госьць места Магілёва, бацька Машэка, заблукалы ў часе махновец?
Сайт «Русское едінство», здаецца, ведае адказ.
«...По суті, подвігъ Наливайко и его сподвіжниковъ, мужественно сложившихъ головы за русское дъло и православную церковь, попросту забылі...» Але чорт зь імі, зь яцямі і ерамі. «Да, наверное, прошли какие-то незначимые мероприятия на его родине (хотя и в этом я не уверен), однако на государственном или хотя бы общественном уровне этой дате не было уделено должного внимания. Почему так произошло? ...Всё дело в нашей разобщённости, разделённости Русского мира и русского народа. На Украине, в Белоруссии, да и в России часто пытаются делить исторических персонажей и героев на своих и чужих. Тем же, кто является общерусскими героями, хуже всего, потому что они не вписываются в такое деление. И Наливайко относится именно к таким историческим персонажам. Он, рождённый на Украине, основные и самые славные свои дела совершил во время похода по Белоруссии и совершил их в защиту православной церкви и русского дела...»
Слаўныя справы казака Налівайкі і праўда заслугоўваюць таго, каб пра іх памяталі. 30 лістапада (паводле іншых крыніц, падзея адбылася ў сьнежні) 1595 году госьць Беларусі вольналюбівы казак Севярын Налівайка бярэ горад Магілёў і змагаецца там за народнае шчасьце. "«...домы, крамы, острог выжгли, домов всех яко 500, а крамов з великими скарбами 400. Мещан, бояр, людей учтивых так мужей, яко и жён, детей малых побили, порубили, попоганили, скарбов теж незличеных побрали з крамов и домов», — перадае ў тэрміновым выпуску праграмы «Падзеі дня» спэцыяльны карэспандэнт «Баркулабаўскай кронікі».
Была ў казака Налівайкі свая праўда, была. Вісела на кончыку нажа, як скура з варожай галавы, як кішкі з варожага жывата. Можна зь якога заўгодна пункту погляду глядзець на любую вайну — партызанскую ці праведзеную ў поўнай адпаведнасьці з Гаагскай і іншымі канвэнцыямі. Усё будзе слушна — пакуль хтосьці слухае. А адзіным сапраўды аб’ектыўным поглядам на яе, вайну, быў і застаецца адзін. Погляд дзіцяці з захопленага гораду, якое хаваецца ад гульняў дарослых: пад ложкам, у куфры, у склепе, у шафе... Хахаха. Быццам ложак, куфар, склеп і шафа былі вынайдзены дарослымі для чагосьці іншага. Быццам сама гэтая істота з пашыранымі ад жаху вачыма была народжаная для чагосьці іншага.