Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін палічыў даўгі Ўкраіны


Уладзімер Пуцін у Італіі
Уладзімер Пуцін у Італіі
«Я б папрасіў нашых сяброў у Брусэлі, маіх асабістых сяброў добрых у Эўракамісіі ўстрымацца ад рэзкіх выразаў. Што нам для таго, каб ім спадабацца, трэба задушыць цэлыя галіны нашай эканомікі?» – заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін на прэсавай канфэрэнцыі па выніках расейска-італьянскіх перамоў.

Раней Эўразьвяз асудзіў расейскую пазыцыю ў справе пагадненьня Ўкраіны з ЭЗ і заявіў, што гатовы растлумачыць Маскве, у чым складаецца ўзаемная выгада адносін Брусэля з Кіевам. Пра гэта гаварылася ў сумеснай заяве кіраўніка Эўрарады Германа ван Рампэя і старшыні Эўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу.

Прэзыдэнт РФ сказаў, што ў выпадку заключэньня Ўкраінай пагадненьня з Эўразьвязам Расея мае права адмовіцца ад ільготнага рэжыму гандлю з Украінай: «Калі Ўкраіна падпісвае дамову аб зоне свабоднага гандлю з Эўразьвязам, то яна бярэ на сябе абавязацельства праз два месяцы пасьля ратыфікацыі гэтага пагадненьня абнуліць мытныя стаўкі на 85 %, а яшчэ праз тры гады давесьці гэта абнуленьне да 95-98%. Гэта значыць, што калі мы захаваем зону свабоднага гандлю з Украінай, у нас ёсьць усе падставы меркаваць, што тавары эўрапейскага паходжаньня наўпрост, транзытам праз тэрыторыю Ўкраіны будуць паступаць на наш рынак. Гэта ўяўляе для нашай эканомікі вялікую пагрозу», – падкрэсьліў Пуцін.

Ён заклікаў Эўразьвяз пагадзіцца з прапановай аб трохбаковых перамовах Расеі, Украіны і Эўразьвязу: «Я б лічыў, што трэба дэпалітызаваць гэтую тэму і пагадзіцца з прапановай прэзыдэнта Януковіча і ў трохбаковым фармаце грунтоўна на гэтыя ўсе тэмы пагаварыць».

Пуцін распавёў, што ўкраінскія кампаніі вінныя 28 мільярдаў даляраў расейскім крэдытным арганізацыям, і Расея будзе працаваць з Украінай па ўрэгуляваньні гэтай запазычанасьці, а таксама па газавых даўгах, незалежна ад рашэньня Кіева наконт зоны свабоднага гандлю з Эўразьвязам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG