Гэта меўся быць першы публічны выступ сьпявачкі на канцэртнай пляцоўцы пасьля значнага перапынку. Аднак арганізатары канцэрту вырашылі перанесьці яго на 10 студзеня наступнага году.
Заяўка на правядзеньне канцэрту 26 лістапада была пададзена ў адпаведныя тэрміны, аднак толькі ў другой палове дня 25 лістапада дазвол быў атрыманы, а квіткі на канцэрт зьявіліся ў продажы ўжо ўвечары, роўна за суткі да канцэрту. Гэта паставіла яго правядзеньне пад пытаньне.
Згодна зь цяперашнімі правіламі арганізацыі відовішчных мерапрыемстваў, у тым ліку і канцэртаў, рэклямаваць іх можна пачынаць толькі пасьля атрыманьня дазволу на іх правядзеньне. Тое ж датычыць і продажу квіткоў. Такім чынам, ня маючы магчымасьці як сьлед прарэклямаваць канцэрт, ягоны арганізатар Павал Кашырын прыняў рашэньне аб пераносе выступу Касі Камоцкай на студзень.
Кася Камоцкая мелася выйсьці на сцэну ў дуэце зь гітарыстам, каб выканаць песьні розных гадоў. Апошнім часам яна не давала публічных канцэртаў у вялікіх залях, раз-пораз зьяўляючыся выключна на клюбных сцэнах.
Кася Камоцкая пачала выступаць з канцэртамі яшчэ ў студэнцкія гады, выконваючы песьні ў рэчышчы бардаўскай творчасьці. Ад 1991 году пачала супрацоўніцтва з групай «Новае неба», трымаючыся рэчышча мэйнстрыму рок-музыкі. Асновай рэпэртуару зрабіліся песьні філязофска-сацыяльнага зьместу на вершы маладых беларускіх паэтаў: Тацяны Сапач, Адама Глёбуса, Анатоля Сыса, Ігара Бабкова, Міхала Анэмпадыстава.
З «Новым небам» было запісана некалькі альбомаў, найбольш папулярны зь іх — «Сон у трамваі», здымкі для вокладкі якога зрабіў вядомы фотамастак Уладзімер Парфянок. У 1993 годзе Камоцкая і «Новае неба» ўзялі ўдзел у вялікім рок-фэсьце «Roskild» (Данія). Па выніках першай цырымоніі «Рок-каранацыі» за 1994 год Кася Камоцкая была адзначана тытулам «Рок-князёўна», гэтае ж вызначэньне яна атрымала і па выніках 1995 году. Пазьней з-за песьні «Прэзыдэнт, ідзі дамоў» сьпявачка была адлучана ад тэле- і радыёэфіраў. У 1997 годзе ўзяла ўдзел у запісе супольнага музычнага праекту «Народны альбом». Многія песьні ў яе выкананьні выдаваліся ў зборніках як у Беларусі, так і па-за межамі краіны.