У рубрыцы Радыё Свабода «Сеткі падказалі» мы знаёмім вас зь цікавымі навінамі і тэмамі, якія зьяўляюцца, абмяркоўваюцца і намі выхопліваюцца з сацыяльных сетак.
«Байцы Мінабароны пусьцілі ў ход цыцкі!» — так пракамэнтаваў у Фэйсбуку журналіст Алесь Плотка сацыяльны ролік «Прызыў-2013», зьняты тэлекампаніяй «ВаенТВ».
Сайт marketing.by тлумачыць ідэю роліка:
«Паводле задумы маладога рэжысёра Веранікі Жаўняк усе здымкі рабіліся ў рэжыме rapid (запаволеная здымка), што дазволіла акцэнтаваць увагу гледача на дэталях, выразна перадаць эмоцыі герояў».
Адной з цэнтральных дэталяў і сталі грудзі галоўнай гераіні роліка, якая, як мы зразумелі, і ўвасабляе ў відэа сабою ўсё беларускае войска.
Традыцыйна 17 лістапада, у Міжнародны дзень студэнта, у Беларусі адбываецца мноства разнастайных імпрэзаў: ад гучных п’янак на найманых студэнцкіх кватэрах да сур’ёзных канфэрэнцыяў па праблемах правоў студэнтаў.
Мы вырашылі спыніцца недзе пасярэдзіне і рэкамэндаваць менскім студэнтам завітаць 17 лістапада ў рок-клюб «TNT» на «Дзень студэнта» ад гурту «IQ48». 14 лістапада гурт выпусьціў новы сынгл «Зброя», які і прэзэнтуе на канцэрце. Да таго ж і ўваход на мерапрыемства будзе вольны, што для студэнтаў зазвычай немалаважна.
Інтэрнэт-часопіс пра футбол «Offside.by» патрапіў на амаль дабудаваны стадыён «Барысаў-Арэна» і ў сваім відэа паказаў, як ён выглядае цяпер.
Дакладнай даты адкрыцьця новага стадыёну пакуль няма. Некалькі дзён таму старшыня праўленьня футбольнага клюбу «БАТЭ» Анатоль Капскі заявіў:
«Я за тое, каб мы гулялі тэставыя матчы ў гэтым годзе, магчыма, на пачатку наступнага. Адкрыцьцё стадыёна мы зробім тады, калі будзе камфортна людзям».
З чаго пачынаецца прызыў

У Дзень студэнта пад «Зброю»

«Барысаў-Арэна» знутры