Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматы хочуць убачыць Баўмгертнэра, а ён іх — не


Пасольства Расеі паўторна накіравала запыт у беларускае Міністэрства замежных спраў, каб сустрэцца з гендырэктарам «Уралкалія» Ўладзіславам Баўмгертнэрам, які арыштаваны ў Менску.

На першы запыт, накіраваны яшчэ 1 лістапада, расейскае пасольства не атрымала ад беларускіх уладаў ніякага адказу.

Паводле загадчыка консульскага аддзелу Ігара Карагіна, сам Баўмгертнэр сустрэчаў з расейскімі дыпляматамі не прасіў, перадае РИА-Новости.

Баўмгертнэра затрымалі 26 жніўня ў Менску. Яму прад’яўлена абвінавачваньне ў злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Сьледчыя органы Беларусі лічаць, што супрацьпраўныя дзеяньні Баўмгертнэра і шэрагу іншых топ-мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў памеры 100 млн даляраў.

У канцы кастрычніка тэрміны расьсьледаваньня крымінальнай справы ў дачыненьні да гендырэктара «Ўралкалія» падоўжылі на два месяцы, падсьледнага пакінулі пад хатнім арыштам у Менску.

Генпракуратура Беларусі 6 лістапада пацьвердзіла, што атрымала запыт аб перадачы Баўмгертнэра ў Расею ў сувязі з прыцягненьнем яго да крымінальнай адказнасьці.

Беларускі бок будзе разглядаць гэты запыт каля месяца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG