Чалавек, які прыйшоў увесну 1880 году наймацца ў аканомы да лорда Эрна, гаспадару адразу ж спадабаўся. «Чарльз Канінгэм Байкот!» — назваўся госьць, аддаў чэсьць і так грукнуў ботамі, што па ўсім доме зазьвінеў фамільны крышталь і задрыжэлі срэбраныя лыжачкі. Карацей, «настаяшчы» палкоўнік. Ці не палкоўнік, а капітан — якая розьніца. Сапраўдны служака. Такі дакладна здолее прывучыць да працы гэтых лянівых ірляндцаў, падумаў лорд Эрн, які валодаў на высьпе ладным кавалкам зямлі і на якога гнула сьпіну некалькі тысяч чалавек. Адна вялікая няўдзячная сьпіна, якая толькі і чакала, да каго б павярнуцца сваім красамоўным нізам...
Пра лордаў мяркуюць па генэалягічным дрэве, а пра аканомаў і журналістаў дзяржаўнай прэсы — па Дажынках. Новы аканом і праўда быў суворы і абыходзіўся зь лянівымі ірляндцамі так, як яны таго заслугоўвалі, тут лорд Эрн не прагадаў — аднак надышоў час зьбіраць ураджай і ўсё абярнулася нейкім суцэльным кашмарам. Лянівыя ірляндцы ніяк не хацелі слухацца новага аканома і, здаецца, ня надта ўпадабалі ўведзенае ім у маёнтку лорда Эрна з нагоды чаканага аканамічнага цуду надзвычайнае становішча. І нават цялесныя пакараньні — гэты самы надзейны мэтад падвышэньня вытворчасьці працы, які дайшоў да нас зь лягендаў і казак былых пакаленьняў — на ірляндзкага мужыка ня дзейнічалі. А тут яшчэ гэты Парнэл... Лянівы ірляндзец, зь якога добрыя ангельцы паспрабавалі зрабіць джэнтльмэна — а цяпер ён падбіваў іншых лянівых ірляндцаў кідаць работу: у Бога дзён многа — паробім! — а ў пабах гінэс стыне.
І «настаяшчы капітан» пачаў змаганьне. Маёнтак лорда ператварыўся ў нейкае падабенства афрыканскіх плянтацый, па якіх бегаў наглядчык Байкот і уласнаручна прымушаў няўдзячных белых рабоў зямлю жэрці, абы толькі выканаць плян. І тады лянівыя ірляндцы плюнулі і зусім перасталі працаваць. У адказ Байкот звольніў усіх незадаволеных і выклікаў паліцыю. На другі дзень не працаваў ужо ніхто, а сам Байкот раптам апынуўся ў нейкім іншым сьвеце: зь ім ніхто не вітаўся, не гаварыў, паштальёны не насілі яму лістоў, яго ігнаравалі прадаўцы, цырульнікі, краўцы, шаўцы, лекары і нават адна жанчына-зубны тэхнік. Нават лорд Эрн пачаў паглядваць коса на свайго аканома і хаваўся ад яго ў бібліятэцы.
Байкоту зрабілася вусьцішна. А тут яшчэ панаехалі нячэсныя журналісты зь Лёндану і давай пра яго пісаць. Нават ангельская мова паўстала супраць капітана: тое, зь якой радасьцю яна прыняла слова «байкот» у свае скарбніцы, прымусіла Байкота сур’ёзна задумацца пра самагубства. Байкота ў Ірляндыі не заўважалі больш за пяць гадоў — нібыта яго не існавала. У 1886-м ён зьехаў на гістарычную радзіму, ня вытрымаўшы ціску. Уся Ірляндыя адзначыла гэтае разьвітаньне шумнай разгульнай бяседай.
У тым, што цябе ігнаруюць, вялікай бяды няма. Няма чаго пускаць іншых у душу без патрэбы. Быць адному — шчасьце. Але толькі не для аканомаў і дзяржаўных службоўцаў — мы ім патрэбныя, як паветра. Як раса, як сьляза, як zara.