Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўген Васьковіч зможа ўбачыць маці толькь раз на год


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч

Чарговае спатканьне палітвязьня Яўгена Васьковіча з маці адбудзецца ў студзені наступнага году, не раней.

Адзін раз на год вязень магілёўскай турмы Яўген Васьковіч мае права на спатканьне з сваякамі, прычым нават не доўгатэрміновае, а кароткае. Маці вязьня Рушаньня Васьковіч паведаміла апошнія навіны пра сына, зь якім нядаўна размаўляла праз тэлефон:

«Званіў у кастрычніку, і лісты дасылаў, віншаваў з днём народзінаў, з днём маці. Быў у добрым настроі. Адвакат да яго езьдзіла. Зараз нармальна ўсё.»

У 2011 годзе Яўген Васьковіч быў асуджаны за напад на будынак КДБ у Бабруйску. Некалькі разоў Васьковіч трапляў у карцэр і з калёніі быў пераведзены ў магілёўскую турму як злосны парушальнік рэжыму. У студзені 2014 году Яўген Васьковіч адбудзе толькі 3 гады ад тэрміну пакараньня. Вядома, што ён адмаўляецца падпісваць прашэньне аб памілаваньні.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG