Заява прадстаўніка МЗС Беларусі з занепакоенасьцю «імклівым ростам выпадкаў парушэньня правоў чалавека ў так званых краінах разьвітай дэмакратыі» прагучала ў Нью-Ёрку, у ходзе дыскусіі Генасамблеі ААН аб правах чалавека.
Ад уладаў Беларусі там выступіла прадстаўніца ўпраўленьня глябальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Тацяна Ляшковa.
«Сёньня заходнія краіны ўсё больш асацыююцца з расавай дыскрымінацыяй і парушэньнем правоў мігрантаў і бежанцаў, антысэмітызмам, шавінізмам, нэафашызмам, сілавымі, нават жорсткімі разгонамі дэманстрацыяў, катаваньнямі, перасьледам журналістаў, рэлігійнай нецярпімасьцю, зьневажаньнем маральных і духоўных каштоўнасьцей», — цытуе выступ Ляшковай прэсавая служба МЗС Беларусі.
Ляшкова гаварыла пра нэанацыстаў у Нямеччыне, нацыяналістаў у Чэхіі, парушэньне правоў журналістаў у Вялікабрытаніі, расавую дыскрымінацыю ў Швайцарыі.
Паводле Ляшковай, Беларусь праводзіць маніторынг выпадкаў парушэньня правоў чалавека ў краінах Захаду і ў канцы гэтага году зьбіраецца апублікаваць другую справаздачу на гэты конт.
Разам з тым беларускія ўлады не прызнаюць мандат спэцыяльнага дакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харасьці, які на гэтай дыскусіі прадставіў вынікі сваёй працы.
З гэтай нагоды Тацяна Ляшкова зазначыла: Беларусь занепакоеная тым, што замест аказаньня рэальнай практычнай і экспэртнай дапамогі дзяржавам па эфэктыўнай арганізацыі выкананьня дамоўных абавязаньняў у сфэры абароны правоў чалавека Камітэт па правах чалавека і асобныя экспэрты бяруць на сябе неўласьцівыя ім «судовыя» функцыі:
«Пагардлівае стаўленьне да пазыцыі дзяржаў, нядобрасумленнае маніпуляваньне неправеранай інфармацыяй з сумнеўных крыніц трактуецца як незалежнасьць, паняцьце аб адказнасьці перад дзяржавамі, якія іх выбралі», — сказала Ляшкова.
Праваабаронца зь «Вясны» Тацяна Равяка гэтымі днямі таксама ў Нью-Ёрку — тут яна працуе ў рамках дыскусіі ў ААН па правах чалавека. Тацяна Равяка кажа, што парушэньні правоў чалавека адбываюцца і ў краінах Захаду, але там гэта прызнаюць і з гэтым змагаюцца як праваабарончыя арганізацыі, гэтак і ўлады:
«Тое, што беларускія ўлады не прызнаюць парушэньняў правоў чалавека, а гавораць толькі пра іншыя краіны, — гэта праява іх слабасьці. Моцныя краіны прызнаюць парушэньні і робяць крокі па іх выпраўленьні. Гэта страўсіная пазыцыя — удаваць, што праблемы няма».
Равяка прысутнічала на слуханьнях пра сытуацыю з правамі чалавека ў КНДР і Бірме.
«Гэтыя краіны падтрымлівалі Лаос, Куба, Вэнэсуэла, тыя самыя, якія выступілі і ў падтрымку Беларусі, з той жа самай рыторыкай. Беларусь трапіла ў клюб рэпрэсіўных рэжымаў, якія адмаўляюцца прызнаваць парушэньні і рабіць нейкія крокі, каб іх выпраўляць».