Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 пытаньняў «Народнага рэфэрэндуму»


Ініцыятары «Народнага рэфэрэндуму» вызначылі дзесяць базавых пытаньняў для сваёй кампаніі. Зь іх адбяруць пяць, каб вынесьці на ўсенароднае галасаваньне.

Пра гэта паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Сьпіс складзены па выніках паездак прадстаўнікоў кампаніі па рэгіёнах, сустрэч з экспэртамі, журналістамі і простымі людзьмі.

Пытаньні «народнага рэфэрэндуму»:
  1. Ці згодныя вы з тым, што ў выпадку, калі дзяржава не можа даць неабходнае бясплатнае лячэньне грамадзяніну да 18 гадоў, яна павінна аплаціць такое лячэньне ў любым іншым месцы, дзе яго прадстаўляюць?
  2. Ці згодныя вы, што кіраўнікі выканаўчай улады ўсіх узроўняў павінны выбірацца прамым таемным галасаваньнем і мець паўнамоцтвы па фармаваньні і распараджэньню бюджэтам дадзенай тэрытарыяльнай адзінкі?
  3. Ці згодныя вы, што ўрад Беларусі павінен зрабіць усё неабходнае, каб падпісаць пагадненьне з Эўразьвязам аб зоне свабоднага гандлю?
  4. Ці згодныя вы , што неабходна ўнесьці ў Выбарчы кодэкс палажэньне аб тым, што асоба, якая займала пасаду прэзыдэнта два тэрміны, не можа быць зарэгістраваная кандыдатам у прэзыдэнты?
  5. Ці згодныя вы, што ўрад павінен прыняць неабходныя меры для стварэньня асаблівых ільготных умоў вядзеньня бізнэсу для беларусаў, у тым ліку прыняць закон аб малым і сярэднім бізнэсе?
  6. Ці згодныя вы, што неабходна заканадаўча замацаваць, што выдаткі як на адукацыю, так і на ахову здароўя не могуць быць менш 8% ад ВУП?
  7. Ці згодныя вы, што ў Беларусі не павінна быць замежных вайсковых баз?
  8. Ці згодныя вы, што ўсе праграмы, інстытуты, якія фінансуюцца бюджэтнымі грашыма, павінны вычарпальна і публічна даваць справаздачу аб даходах і выдатках, акрамя выпадкаў, якiя ахоўваюцца заканадаўствам аб ваеннай і дзяржаўнай таямніцы?
  9. Ці згодныя вы, што рашэньні, якія карэнным чынам уплываюць на лёс і будучыню краіны ці асобнага рэгіёну (у тым ліку кітайскі парк і АЭС , ваенныя базы), павінны прымацца праз правядзеньне рэфэрэндуму адпаведнага ўзроўню?
  10. Ці згодныя вы ўнесьці зьмены ў Выбарчы кодэкс, каб кандыдаты на выбарах любога ўзроўню мелі права накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі рознага ўзроўню адпаведных акругаў з правам вырашальнага голасу?

Як адзначыў намесьнік старшыні кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзьмітрыеў, зьмены ў фармулёўках могуць быць значнымі.

Кампанія «Народны рэфэрэндум» ініцыяваная рухам «За Свабоду!», грамадзянскай ініцыятывай «Гавары праўду!» і Партыяй БНФ у траўні гэтага года. Пазьней да іх далучылася Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя ( Грамада ) і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу.


Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пра пытаньні «Народнага рэфэрэндуму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG