Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У КДБ не камэнтуюць інфармацыю пра спробу затрымаць Яўстратава


У КДБ Беларусі не камэнтуюць інфармацыю, якая зьявілася на інтэрнэт-сайтах, пра спробу затрымаць у Маскве намесьніка гендырэктара Беларускай калійнай кампаніі па фінансах Ігара Яўстратава.

«Чуткі мы не камэнтуем. Ці мала хто што напісаў. Мы не даём ніякіх камэнтароў. Я гэтую інфармацыю ніяк не камэнтую», — сказаў кіраўнік прэсавай службы КДБ Артур Стрэх.

Паводле «Хартыі 97», у Маскве пры пасадцы на цягнік у Санкт-Пецярбург да Яўстратава падышлі чацьвёра ў цывільным. Адзін зь іх прад’явіў пасьведчаньне супрацоўніка КДБ Беларусі. Пад пагрозай гвалту яны зьнялі Яўстратава зь цягніка і спрабавалі вывесьці з тэрыторыі вакзалу. Яўстратаў пачаў абурацца, падышлі супрацоўнікі паліцыі. У выніку ўся група пайшла ў пастарунак. Там высьветлілася, што ўсе чацьвёра ў цывільным — супрацоўнікамі КДБ Беларусі. Яны прад’явілі ордэр на арышт, але адвакатам удалося адбіць затрыманага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG