Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старычэнка пра канфіскацыю аўто: адзін пацерпіць на $300, а другі на $50 тыс.


Аляксандр Старычэнка. Фота Вадзіма Заміроўскага. www.belgazeta.by
Аляксандр Старычэнка. Фота Вадзіма Заміроўскага. www.belgazeta.by
Ад 24 кастрычніка ўступае ў сілу закон, які будзе дазваляць канфіскацыю асабістых аўтамабіляў у грамадзянаў, калі іх двойчы за год злавілі нецьвярозымі за рулём.

Папраўкі ў закон прымалі без шырокага грамадзкага абмеркаваньня. Наколькі рэальна, што новы закон запрацуе? Для якіх злоўжываньняў ён адкрывае прастору і як звычайным кіроўцам ратавацца ад вольнай трактоўкі закону дарожнымі інспэктарамі?

Пра гэта гаворыць Аляксандар Старычэнка, стваральнік сайту СТОП-ДАІ, дзе можна атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу: як законнымі сродкамі процістаяць свавольству супрацоўнікаў дзяржаўтаінспэкцыі.

Радкевіч: Наколькі, на вашу думку, рэалістычна, што законапраект запрацуе так, як сабе гэта ўяўлялі заканадаўцы?

Старычэнка: Гэта сёньня законапраект, а празь некалькі гадзін гэта ўжо будзе нарматыўны прававы акт Рэспублікі Беларусь, абавязковы для выкананьня. Мне не зусім зразумела, чаго хацелі дабіцца заканадаўцы. Я цалкам згодны, што злачынца ёсьць злачынства. Я б зразумеў, калі б аўтамабіль забіралі, пакуль ня будзе выплачаны штраф — 100 тысяч, 200, 300, 500 тысяч. Але незразумела, чаму тыя ж злачынцы мусяць несьці адпаведнасьць па-рознаму — у аднаго гэта кошт аўтамабілю «Жыгулі», у другога — кошт аўтамабілю «Мэрсэдэс». Чаму адзін нясе адказнасьць на 300 даляраў, а другі на 50 тысяч? Мне гэта не зразумела.

Слухаць гутарку цалкам:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:10:21 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG