Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цьвярозыя шафёры ў моры разьліваным. Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч ад 18.00


Правабаронцы ацэньваюць затрыманьне лідэра беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша як прэвэнтыўную меру напярэдадні саміту кіраўнікоў СНД у Менску.

Павал Севярынец у онлайне Свабоды заявіў, што хацеў бы, каб наступным прэзыдэнтам Беларусі быў Зьміцер Дашкевіч.

Расея ўвяла абавязковы ўтылізацыйны збор для аўтавытворцаў. Пад яго ад Новага году падпадуць і вытворцы беларускай тэхнікі, легкавой і грузавой.

Заўтра уступяць у сілу папраўкі антыалькагольнага заканадаўства, паводле якіх можна будзе забіраць аўтамабілі ў тых, каго двойчы на працягу году зловяць п’яным за рулём.

У Бярозаўскім раёне працягваецца пошук сьвіней на сялянскіх падворках. Улады дамагаюцца, каб жыхары 17 вёсак выразалі ўсё пагалоўе. Сяляне параўноўваюць гэтыя захады з часамі нацысцкай акупацыі.

Пытаньне эфіру: Каго з прэзыдэнтаў краінаў СНД вы хацелі б бачыць на месцы кіраўніка Беларусі?

СЛУХАЦЬ ЭФІР



Тэлефон у студыю 651 42 04.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG