Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч у Менску апавядзе пра асацыяцыю Ўкраіны з ЭЗ


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч 24–25 кастрычніка наведае Беларусь з працоўным візытам.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба ўкраінскага кіраўніка.

Віктар Януковіч возьме ўдзел у пасяджэньні Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД і ў пасяджэньні Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

«Паседжаньне Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, якое адбудзецца 24 кастрычніка, стане добрай нагодай для ўкраінскага боку, каб абмяняцца думкамі адносна стану і пэрспэктыў разьвіцьця пачатага ў траўні паглыбленага ўзаемадзеяньня нашай дзяржавы з Эўразійскай эканамічнай камісіяй, а таксама разгледзець напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўмовах чаканага ўвядзеньня зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і Эўрапейскім Зьвязам», — паведаміў кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня па пытаньнях міжнародных адносін адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ганчарук, якога цытуе Інтэрфакс.

25 кастрычніка Януковіч возьме ўдзел у пасяджэньні кіраўнікоў краін СНД.

На саміце 28–29 лістапада ў Вільні чакаецца падпісаньне Ўкраінай Дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам, чаму актыўна перашкаджае Расея.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG