Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 мільёнаў за 5 хвілінаў. Поўнае відэа


Вам тэрмінова патрэбныя грошы? Няма праблемаў! У Менску дзясяткі фірмаў пазычаць вам у любы час, у любым месцы, з дастаўкай на дом, за 5 хвілінаў, ад мільёну рублёў да пяці і болей, на кароткі тэрмін. Да заробку! Да пэнсіі! Ніякіх даведак, патрэбен толькі пашпарт! Тэлефануйце — вам не адмовяць! І толькі пад пару працэнтаў у дзень, якія насамрэч ёсьць большымі за 700 працэнтаў гадавых...

«Пазычайце лёгка!» — гэта новая форма крэдытаваньня ў Беларусі ці звычайнае ашуканства? Калі, адкуль і чаму зьявілася на беларускім рынку такая паслуга? Ці разумеюць людзі, што гэтыя працэнты істотна большыя, чым тая доля даходу, якую яны рэальна могуць выплаціць за пазыку? Што імі рухае? І ці доўга праіснуюць у Беларусі фірмы экспрэс-крэдытаваньня?

Зьяву абмяркоўваюць эканаміст Міхал Залескі і філёзаф Уладзімер Падгол.
Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

Трансьляцыя на сайце Радыё Свабода 24 кастрычніка 2013 году а 13-й гадзіне.





Грошы прапануюць на кожным кроку


  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG