Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаргінец: «Ліпковічаў не было ў гестапа»


Яўген Ліпковіч
Яўген Ліпковіч

Ліпковіч стаў пэрсанажам новага раману Мікалая Чаргінца «Апэрацыя „Кроў“».

Кніга старшыні Саюзу пісьменьнікаў Беларусі выйшла ў дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура» і апісвае падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Адзін з герояў — габрэй-калябарант па прозьвішчы Абрам Ліпковіч.

Мікалай Чаргінец пераконвае, што ягоны Ліпковіч — вобраз зборны, а ў наступнай кнізе Ліпковіч можа быць і Героем Савецкага Саюзу.

Мікалай Чаргінец
Мікалай Чаргінец
Мікалай Чаргінец: «Вы разгарніце даведнік — Ліпковічаў тысячы ў Беларусі. Я яшчэ магу сказаць, што цяперашніх ліпковічаў не было ў гестапа. А прозьвішчы — гэта маё права. Гэта зборны вобраз. Нешта ёсьць у ягоным характары і ад сапраўднага Ліпковіча.

Калі я бачыў, як Ліпковіч паліць мае кнігі і прыцягнуў сваю дачушку маленькую, 10–11 гадоў. І фатаздымкі разьмяшчаюць, што паляць удваіх. Гэта называлася ў іх „грамадзкае“ спаленьне — жонка, ён і дачка, больш ніхто не пайшоў. Гэта ўжо характар чалавека — немцы таксама палілі (кнігі — Рэд.)».

«Вы лепш адкрыйце сайт нашага Саюзу пісьменьнікаў і пачытайце, пра што кніга, — раіць Мікалай Чаргінец. — Калі маленькіх дзяўчатак 12–14 гадоў немцы гвалцілі ў гета і тут жа забівалі. Ці патрабавалі каштоўнасьці, гвалцілі жонку і тут жа забівалі. Вось гэта галоўная мая мэта — каб больш такога жаху не паўтаралася на нашай зямлі. А наконт Ліпковіча, дык я даведку магу даць, што Ліпковіча не было ў гестапа».

Яўген Ліпковіч адрэагаваў на просьбу пракамэнтаваць сваё літаратурнае пераўвасабленьне ў звыклым саркастычным стылі:

Яўген Ліпковіч: «Я лічу, што ўвайшоў у гісторыю, за што і ўдзячны беларускай культуры. Пра нашых сучасьнікаў ня пішуць літаратурныя творы. Ніхто яшчэ не напісаў пра Лукашэнку, пра Радзькова, пра Мясьніковіча. А я ўжо ўвайшоў у гісторыю, за што ўдзячны».

Праўда, крыўдна, — дадае Яўген Ліпковіч, — што ўсё гэта адбываецца за дзяржаўны кошт.

«Ягоныя папярэднія кнігі выдаваліся за кошт дзяржавы і не маглі быць прададзеныя. Цяпер дзяржава, каб пакрыць страты, якія стварае Чаргінец, пазычае грошы на зьнешніх рынках. Гэта крыўдна».

Урыўкі з раману разьмешчаныя на сайце.

Адносіны паміж блогерам Яўгенам Ліпковічам і генэралам Мікалаем Чаргінцом заўжды былі палкімі. Яўген Ліпковіч праводзіў акцыі публічнага спальваньня кніг Мікалая Чаргінца. У 2011 годзе беларускі суд на пазоў Чаргінца прысудзіў блогеру 15 базавых велічыняў штрафу за наўмыснае прыніжэньне гонару і годнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG