Справа ў тым, што ўчора Аляксандар Лукашэнка публічна заявіў, што на будаўніцтва Палаца незалежнасьці не выкарыстана ніводнага бюджэтнага рубля. Але, як заявіў сёньня на спэцыяльнай прэсавай канфэрэнцыі лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, яшчэ 28 верасьня 2013 году партыя атрымала адказ першага намесьніка міністра фінансаў Беларусі спадара Амарына на пытаньне, за чые грошы будуецца так званы Палац незалежнасьці (як сказаў Анатоль Лябедзька, чамусьці на гэтым будынку вялікімі літарамі напісана «Рэзыдэнцыя прэзыдэнта Беларусі»). З адказу першага намесьніка міністра фінансаў вынікае, што гэтая будоўля вядзецца за кошт рэспубліканскага і менскага гарадзкога бюджэтаў, у прапорцыі 50 на 50.
«Як бачна, гэты дакумэнт не адпавядае словам Лукашэнкі, таму мы вырашылі зьвярнуцца да генэральнага пракурора, каб той высьветліў, хто з высокіх чыноўнікаў кажа няпраўду», — заявіў Анатоль Лябедзька.
«Як бачна, гэты дакумэнт не адпавядае словам Лукашэнкі, таму мы вырашылі зьвярнуцца да генэральнага пракурора, каб той высьветліў, хто з высокіх чыноўнікаў кажа няпраўду», — заявіў Анатоль Лябедзька.