Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі рыхтуюць дакумэнты на экстрадыцыю Баўмгертнэра


Уладзіслаў Баўмгенртнэр
Уладзіслаў Баўмгенртнэр

Сьледчы камітэт Расеі ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненьні да гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнэра.

Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэта Расеі Ўладзімер Маркін.

Ён адзначыў, што крымінальная справа пачатая за злоўжываньне паўнамоцтвамі.

Адносна іншых фігурантаў крымінальнай справы таксама будуць прымацца працэсуальныя рашэньні, у тым ліку зьвязаныя з прад’яўленьнем абвінавачваньня і абраньнем меры стрыманьня.

«З улікам таго, што ў матэрыялах прадстаўленых беларускім бокам ёсьць зьвесткі аб іншых парушэньнях дапушчаных кіраўнікамі ЗАТ „Беларуская калійная кампанія“ і ААТ „Уралкалій“, яны ў поўным аб’ёме будуць правераны ў рамках
расьсьледаваньня распачатай крымінальнай справы. А дзеяньням асоб, якія іх ўчынілі, будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка», — сказаў Маркін.

Крымінальная справа распачата таксама адносна былога першага намесьніка ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Канстанціна Саладоўнікава й іншых асоб за злоўжываньне паўнамоцтвамі.

«З матэрыялаў вынікае, што гэтыя кіраўнікі, выконваючы кіраўніцкія функцыі ў камэрцыйных арганізацыях, злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі, выкарыстоўваючы іх насуперак законным інтарэсам гэтых арганізацый і ў мэтах здабываньня выгод і пераваг для іншых асоб, што пацягнула нанясеньне
істотнай шкоды і цяжкіх наступстваў для «БКК» і «Беларуськалія», — адзначыў Маркін.

Ён распавёў, што бліжэйшым часам будзе вырашана пытаньне аб прыцягненьні ў якасьці абвінавачанага і абраньні меры стрыманьня да Ўладзіслава Баўмгертнэра.

Пасьля гэтага Сьледчы камітэт Расеі падрыхтуе дакумэнты аб экстрадыцыі Баўмгертнэра на тэрыторыю Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG