«Арт Сядзіба» і ініцыятыва «Беларускі Гальфстрым» задумалі праверыць беларусаў на шчодрасьць. Яны ня будуць прадаваць квіткоў на канцэрты беларускіх гуртоў, а публіка, якая прыйдзе ў «Арт Сядзібу», заплаціць, калі захоча і колькі захоча.
Ці сапраўды беларуская музычная культура ў такім стане, што на канцэрты можна заманіць толькі бясплатна? Чаму людзі дрэнна ходзяць «на сваіх»? Пра гэта ды іншае мы будзем размаўляць з госьцем эфіру — беларускім сьпеваком і акторам ВІнсэнтам
Як вы думаеце: беларусы — шчодрыя людзі? Ці наадварот: у нас больш сквапнасьці? Патэлефануйце ў эфір і падзяліцеся сваім меркваньнем. Тэлефон 651 42 04. Чакаю вашых званкоў да 9-й гадзіны вечара.