Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэль 2013 па фізыцы за базон Хігса


Франсуа Энглер i Пітэр Хігс
Франсуа Энглер i Пітэр Хігс

Сёлетняя Нобэлеўская прэмія па фізыцы прысуджана Пітэру Хігсу зь Вялікабрытаніі і Франсуа Энглеру з Бэльгіі «за тэарэтычнае адкрыцьцё мэханізму, які ўносіць свой уклад у наша разуменьне паходжаньня масы субатомных часьціц і які нядаўна быў пацьверджаны адкрыцьцём фундамэнтальнай часьціцы у экспэрымэнтах ATLAS і CMS на Вялікім адронным калайдэры Эўрапейскай рады па ядзерных дасьледаваньнях».

Інакш кажучы, прэмія была прысуджана за тэарэтычнае прадказаньне існаваньня гэтак званага базону Хігса — часьціцы, адказнай за ўзьнікненьне масы ў сусьвеце.

84-гадовы Хігс і 80-гадовы Энглерт прадказалі існаваньне згаданага базону незалежна адзін ад аднаго ў 1964 годзе. У сакавіку сёлета экспэрымэнты на Вялікім адронным каляйдэры ў Жэнэве выявілі часьціцу, якая па ўсіх сваіх парамэтрах адпавядае тэарэтычна прадказанаму імі базону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG