Сёньня ў яго пройдуць перамовы з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе.
Як паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі, бакі абмяркуюць разьвіцьцё двухбаковых гандлёва-эканамічных, палітычных і гуманітарных сувязей паміж Беларусьсю і Казахстанам, а таксама ўзаемадзеяньне ў шматбаковым фармаце, у тым ліку «каардынацыя намаганьняў па разьвіцьці эўразійскай інтэграцыі».
Па выніках перамоў чакаецца падпісаньне шэрагу двухбаковых дакумэнтаў.
Па выніках сямі месяцаў 2013 года таваразварот паміж дзьвюма краінамі перавысіў 500 мільёнаў даляраў пры аб’ёме беларускага экспарту амаль у 460 мільёнаў. Аснову паставак у Казахстан складалі машыны і мэханізмы для ўборкі і абмалоту, трактары і цягачы, шыны, малако і малочныя прадукты, мэбля, грузавыя аўтамабілі, вырабы з дрэва, мяса і мясапрадукты, цукар, вырабы з плястыка, лекі.