Няважна, ці вы налягаеце на гародніну, ці спрабуеце бялковую дыету з абмежаваньнем вугляводаў – вада павінна быць часткай вашай стратэгіі. Большасьць дыетаў рэкамэндуе прынамсі 2 літры на дзень.
Навукова даведзена, што вада сапраўды дапамагае паскорыць абмен рэчываў. Паводле нямецкіх дасьледчыкаў, спажываньне вады дапамагае павялічыць хуткасьць «згараньня» калёрыяў.
У экспэрымэнце ўдзельнічалі 7 мужчын і 7 жанчын з добрым станам здароўя і бяз лішняй вагі. Пасьля таго, як яны выпівалі прыблізна паўлітра вады, узровень мэтабалізму (абмену рэчываў) паскараўся ў сярэднім на 32 працэнты і ў мужчын, і ў жанчын. Паскарэньне адбывалася прыкладна праз 10 хвілінаў пасьля таго, як людзі пілі ваду, і дасягала максымуму прыкладна праз 25-35 хвілінаў.