«Я лічу, што гэта вельмі знакавая падзея ня толькі для Алеся Бяляцкага, але і для ўсіх дэмакратычных сіл, для ўсёй Беларусі. Я вельмі рады за Алеся, шчыра яго віншую. Гэта якраз той чалавек, чыё вызваленьне можа вельмі моцна паспрыяць яднаньню беларускіх дэмакратычных сілаў і крокам наперад. Я дзякую тым людзям, якія ацанілі заслугі Алеся перад беларускім грамадзтвам, у барацьбе за дэмакратыю, за правы чалавека. Таму пераацаніць гэту падзею складана. Гэта крок вельмі важны, вельмі істотны, падкрэсьліваю, ня толькі для Алеся, а і для ўсіх тых, хто сёньня яшчэ ў вязьніцах, хто сёньня змагаецца з рэжымам Лукашэнкі ўнутры краіны і па-за яе межамі».
Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы абвясьціў Алеся Бяляцкага ляўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла на восеньскай сэсіі ў Страсбуры. Адзін з лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі лічыць, што гэты важны крок не толькі для самаго Алеся Бяляцкага, але і для іншых палітвязьняў.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1