Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч: «Праблема не ў законах, а ў іх выкананьні»


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Палата прадстаўнікоў мае разгледзець папраўкі ў дзейнае заканадаўства, якія прадугледжваюць вызначэньне панятку катаваньня.

Дагэтуль на заканадаўчым узроўні катаваньне забаранялася толькі адпаведнай Канвэнцыяй ААН. Пра магчымасьць увядзеньня адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці за катаваньне гавораць былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч і праваабаронца Уладзімер Лабковіч:

Дашкевіч: «У Беларусі ніякая заканадаўчая ініцыятыва ня мае сэнсу, у прыватнасьці, вось гэтая ініцыятыва, якую мы абмяркоўваем. Бо праблема нашай краіны не ў законах, а ў тым, як гэтыя законы выконваюцца. Таму, прыме Палата прадстаўнікоў гэты заканадаўчы акт аб катаваньнях альбо ня прыме, — ні ў турмах, ні ў зонах нічога мяняцца ня будзе. Можна пісаць прыгожыя сказы і добрыя дакумэнты, але хто іх будзе выконваць? У нашай бяспраўнай дзяржаве адказ відавочны — ніхто. Таму яны будуць прымацца, найхутчэй, для зьнешніх назіральнікаў, як піяр-акцыя для міжнароднай супольнасьці. І Макей пасьля будзе езьдзіць і распавядаць, якія ў нас добрыя законы. А сутнасьць будзе заставацца ўсё той жа, пакуль ня будзе зьменены сам палітычны рэжым».

Уладзімер Лабковіч
Уладзімер Лабковіч
Лабковіч: «Для Беларусі прававое рэгуляваньне панятку „катаваньне“ вельмі актуальнае. Бо амаль штотыдзень сустракаемся з паведамленьнямі пра катаваньні, асабліва ў пэнітэнцыярнай сыстэме. Маем нават жахлівыя сытуацыі, калі людзі паміраюць пад вартай альбо ў месцах зьняволеньня. Таму гэта вельмі важная зьмена ў законе, калі яна ня будзе выхалашчаная падчас абмеркаваньня. Ну, і самае галоўнае — практыка, як закон будзе прымяняцца. Бо на сёньня абсалютная беспакаранасьць службовых асобаў прыводзіць да тых недапушчальных фактаў, якія фіксуюць праваабаронцы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG