Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч. Увазное, вывазное ці выязное?


Сёньня ў эфіры і на сайце наступныя тэмы:

У органах Мытнага зьвязу ня ведаюць, як камэнтаваць новаўвядзеньне Беларусі адносна «100 даляраў з носу», што будуць брацца пры выезьдзе за мяжу. Няма згоды і як ацаніць гэтае мыта: як увазное, вывазное ці выязное? Сёньня мы патэлефанавалі ў Маскву, у Эўразійскую эканамічную камісію, якая зьяўляецца адзіным пастаянным рэгулюючым органам Мытнага зьвязу і Адзінай эканамічнай прасторы. На пытаньні Свабоды адказаў начальнік аддзела прэсавай службы Валеры Пятроў. Яго інтэрвію мы прапануем у выніковай гадзіне.

Бліц-аналіз: наколькі эканамічна апраўданым выглядае аптымізм Надзеі Ермаковай адносна стабільнасьці курсу беларускага рубля?

А таксама панарама дня, музыка, званкі, погляд у заўтрашнюю гісторыю Альгерда Бахарэвіча.

Бярыце ўдзел у абмеркаваньні тэмаў эфіру. Тэлефон у студыю 8 029 651 42 04, аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG