Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдуард Лобаў: са сьлесара — у электразваршчыкі


Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў

Цягам 9 месяцаў палітвязень Эдуард Лобаў будзе вучыцца на электразваршчыка.

У той жа калёніі «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі, дзе адбываў пакараньне Аляксандар Францкевіч, адбывае свой тэрмін актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў. Маці палітвязьня Марына Лобава даведалася, што з 1 верасьня сын ў калёніі пачаў вучыцца на электразваршыка. Раней ў Эдуарда Лобава была спэцыяльнасьць сьлесара кантрольна-вымяральных прылад. Маці крок сына вітала.

«З большага прафэсія добрая. І час дарэмна не губляецца, і галава будзе занятая. Ён пазваніў, паведаміў, што заняткі ідуць кожны дзень. А з іншага — нічога новага».

Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зьняволеньня за інцыдэнт, які адбыўся за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў. За гэты ж эпізод адбыў 2 гады ў калёніі Зьміцер Дашкевіч, які нядаўна выйшаў на волю. Паводле суду актывісты нібыта зьбілі мінакоў. Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў у судзе казалі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў, з мэтай не дапусьціць іх на Плошчу 19 сьнежня 2010 году.

Зьміцер Дашкевіч, як выйшаў на волю, паведаміў, што зьбіраецца стаць на ўлік на біржы беспрацоўных і атрымаць працу. Паводле прафэсіі Зьміцер настаўнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG