Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі віцэ-прэм’ер Дварковіч заступіўся за Баўмгертнэра


Аркадзь Дварковіч
Аркадзь Дварковіч
Урад Расейскай Фэдэрацыі ўважліва сочыць за сытуацыяй з затрыманьнем у Беларусі гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнэра, заявіў намесьнік старшыні ўраду Аркадзь Дварковіч.

«Мы працягваем лічыць сытуацыю, якая склалася, недапушчальнай. Хачу яшчэ раз адзначыць, што Ўладзіслаў Баўмгертнэр прыбыў на перамовы ў Менск на запрашэньне прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча», — цытуе Дварковіча ягоная прэс-служба.

«З улікам таго, што адбылося пасьля сустрэчы, далейшае разьвіцьцё падзей, ужо пасьля затрыманьня расейскага грамадзяніна Ўладзіслава Баўмгертнэра, выглядае, прынамсі, неадэкватна і ня носіць характар партнэрскіх адносінаў», — заявіў Аркадзь Дварковіч.

«Расейскі ўрад ня мае ніякага дачыненьня да ўзьніклага скандалу, але наша пазыцыя была ў тым, што неабходна садзейнічаць або нармалізацыі адносін, або цывілізаванаму разводу».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG