Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі Мікалая Дземідзенку


Мікола Дземідзенка
Мікола Дземідзенка

У Менску 29 жніўня, перад прэсавай канфэрэнцыяй Зьмітра Дашкевіча быў затрыманы актывіст Мікола Дземідзенка.

Пра гэта ў facebook паведаміла Наста Дашкевіч са спасылкай на жонку актывіста.
Паведамляецца, што на яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні, а сам ён у судзе Фрунзенскага раёна Менска.

Тэлефон Мікалая Дземідзенкі адключаны. Аднак ён патэлефанаваў жонцы зь нечага тэлефона і сказаў, што ў яго патрабуюць даведкі пра сплочаныя ранейшыя штрафы.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды распавяла Алеся Дземідзенка. Яна адзначыла, што Міколу вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

Падрабязнасьці затрыманьня ёй невядомыя.

“Сказалі, што ў яго нібыта не аплочаныя штрафы. Але штрафы ў яго аплочаныя. Яны сказалі, што калі цягам 30-ці хвілін нехта прывязе гэтыя даведкі, то яго не будуць пазбаўляць права выезду за мяжу. Я прывезла ў Фрунзенскі суд гэтыя даведкі, але мне сказалі, што сюды справу ягоную не перадалі і ніхто яго не бачыў і нічога не ведае. Я ўбачыла хлопца, які возіць затрыманых, і ён пацьвердзіў, што Мікола недзе тут. Але я абшукала ўсе кабінэты, яго няма. Нібыта яго павезьлі да судовага выканаўцы”, - распавяла Алеся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG