Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў нічога не сказаў пра перамовы ў пракуратуры


Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў

Сустрэча амбасадара Расеі з прадстаўнікамі Генэральнай пракуратуры Беларусі доўжылася 25 хвілін.

Амбасадар Расеі ў Менску Аляксандр Сурыкаў а 15 гадзіне сустрэўся з прадстаўнікамі Генэральнай пракуратуры Беларусі для абмеркаваньня пытаньня, зьвязанага з арыштам гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнэра.

Як перадае «Інтэрфакс », сустрэча доўжылася 25 хвілін. Пад дзьвярыма пракуратуры расейскага амбасадара чакала група журналістаў, але спадар Сурыкаў, пакідаючы будынак Генпракуратуры, нічога ім не сказаў
Як раней казаў дарадца амбасады Расеі Ўладзімер Марчукоў, Сурыкаў на сустрэчы з прадстаўнікамі Генпракуратуры Беларусі зьбіраўся настойваць на вызваленьні Баумгертнэра з-пад варты.

У расейскай амбасадзе таксама паведамілі, што «пакуль няма інфармацыі аб часе сустрэчы абвінавачанага Баўмгертнэра з прадстаўнікамі консульскай службы Расеі».

У Генэральнай пракуратуры Беларусі на сустрэчы з расейскім амбасадарам у Менску Аляксандрам Сурыкавым паабяцалі яшчэ раз прааналізаваць законнасьць затрыманьня і арышту генэральнага дырэктара «Уралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра. Пра гэта паведаміў дарадца амбасады Расеі ў Беларусі Ўладзімер Марчукоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG