Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магічнае мысьленьне неабходнае вашаму здароўю


Ілюстрацыйнае фота. www.Shutterstock.com
Ілюстрацыйнае фота. www.Shutterstock.com
Калі вы верыце ў карму, сурокі, наканаваньне або ў замагільнае жыцьцё — вы верыце ў магію, гэта значыць, у нешта ірацыянальнае. Добра гэта ці кепска?

Амэрыканскі псыхоляг Мэцью Гатсан, былы рэдактар часопіса Psychology Today, пераконвае ў сваёй найноўшай кнізе, што магічнае мысьленьне ня менш патрэбнае нашаму мозгу, чым рацыянальнае.

Кніга Мэцью Гатсана мае загаловак «Сем законаў магічнага мысьленьня: Якім чынам ірацыянальныя вераваньні дапамагаюць нам заставацца шчасьлівымі, здаровымі і псыхічна нармальнымі?»

Абапіраючыся на дасьледаваньні ў эвалюцыйнай біялёгіі, кагнітыўнай навуцы і нэўралёгіі, Гатсан аргумэнтуе, што магічнае мысьленьне дапамагае нам разабрацца ў ірацыянальным сьвеце, дае нам суцяшэньне і пачуцьцё самаўпэўненасьці.

Гатсан вычляняе сем тыпаў магічнага мысьленьня і спосабаў, у які яны могуць падсілкоўваць наш посьпех і добрае самаадчуваньне ў жыцьці. Вось некаторыя зь іх:
Сымбалі маюць сілу. Гэты тып мысьленьня назіраецца ў перакананьні, што калі вы, напрыклад, пабраліся шлюбам у пагодлівы дзень, дык і ваша сямейная жыцьцё будзе бясхмарным і шчасьлівым.

1. Прадметы зь затоенай сутнасьцю. Гэты тып мысьленьня назіраецца, напрыклад, у перакананьні, што нашэньне шлюбнага пярсьцёнка прыбліжае асобу да яе/ягонага жыцьцёвага партнэра ці партнэркі.

2. Закон прыцягненьня. Дзеля ілюстрацыі гэтага тыпу мысьленьня аўтар прыводзіць вядомы прыклад амэрыканскага актора Джыма Керы (Jim Carrey), які аднойчы выпісаў сабе чэк на 10 мільёнаў даляраў і насіў яго ў сваім кашальку датуль, пакуль 10 гадоў пазьней ня змог абмяняць яго ў банку на наяўныя грошы (якія зарабіў за мінулыя 10 гадоў).

3. Сымбалі маюць сілу. Гэты тып мысьленьня назіраецца ў перакананьні, што калі вы, напрыклад, пабраліся шлюбам у пагодлівы дзень, дык і ваша сямейная жыцьцё будзе бясхмарным і шчасьлівым.

4. Душа жыве пасьля сьмерці. Гатсан кажа, што такога тыпу перакананьне дазваляе людзям лягчэй пагадзіцца з думкай аб сваёй сьмяротнасьці і перамагчы смутак пасьля сьмерці блізкіх.
Мы ствараем сабе нябачную істоту — Бога, лёс, карму альбо космас — каб зваліць на іх віну за хаду падзей. Гэта забясьпечвае адчуваньне сэнсу ў нашым жыцьці.

5. Усяму ёсьць прычына. Нашы Ідэі аб існаваньні фаталізму, наканаваньня або боскага ўмяшаньня, кажа Гатсан, імкнуцца абгрунтаваць прадвызначанасьць ці мэтанакіраванасьць таго, што адбываецца на сьвеце. «Мы ствараем сабе нябачную істоту — Бога, лёс, карму альбо космас — каб зваліць на іх віну за хаду падзей. Гэта забясьпечвае адчуваньне сэнсу ў нашым жыцьці. Вы адчуваеце, што тое, што адбываецца з вамі, зьяўляецца часткай больш буйнога праекту. Сусьвет клапоціцца пра вас. І калі здараецца нешта дрэннае, вы, хутчэй за ўсё, разглядаеце гэта як урок для сябе або заклік, каб зрабіць нешта добрае» — кажа амэрыканскі псыхоляг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG