Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курасоўшчыне сабралі 3,5 тысячы подпісаў супраць высечкі саду


Жыхары сталічнага мікрараёну Курасоўшчына сабралі 3,5 тысячы подпісаў супраць высечкі саду.

Збор подпісаў працягнецца да панядзелка, актывісты мяркуюць, што зьбяруць ня менш за 5 тысяч подпісаў.

Пра гэта гаварылася на чарговым сходзе, які 21 жніўня ўвечары прайшоў на месцы, дзе плянуецца ўзьвядзеньне трох шматпавярховых жылых дамоў. Актывісты ініцыятывы супраць ушчыленьня запрашалі на сустрэчу дэтутата Менскага гарадзкога савету Міхаіла Мірончыка і прадстаўнікоў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы. Аднак прадстаўнікі ўладаў не зьявіліся. А на сходзе прысутнічалі й сачылі супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным, але ў хаду падзеяў яны ня ўмешваліся.

Актывісты зьбіраюць таксама подпісы пад калектыўным зваротам у Адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Менску, дзе праходзіць грамадзкае абмеркаваньне праекту забудовы, а таксама звароты ў Менгарвыканкам і Адміністрацыю прэзыдэнта супраць высечкі саду і будаўніцтва шматпавярховікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG