Тацяна Равяка паведаміла:
«Гэтая якраз тыя асобы, якія пазбаўлялі ліцэнзіяў адвакатаў па справах пасьля Плошчы-2010, а ў чэрвені тая ж Грышкавец гэта так камэнтавала:
«Наколькі я ведаю, ім знайшлі працу больш высокааплатную, ім адвакацкая ліцэнзія ўжо не цікавая. Яны пэрыядычна даюць нейкія камэнтары, выступаюць. Думаю, іх дзейнасьць добра аплачваецца, мяркуючы па інфармацыі з інтэрнэту», — упэўненая была Грышкавец. (цытата БелаПАН).
У Мін’юсьце карэспандэнту Свабоды паведамілі, што Грышкавец і Беразоўская ў іх ужо не працуюць. Прычын звальненьня не патлумачылі.
Сёньня КДБ паведаміў пра арышт пры атрыманьні хабару ў памеры 1000 даляраў ЗША з доказамі злачынства начальніцы ўпраўленьня Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і яе намесьніка.
У ходзе папярэдняга расьсьледаваньня ўстаноўлена, што службовымі асобамі Мін’юста неаднаразова атрымліваліся незаконныя грашовыя ўзнагароды за садзейнічаньне ў спрыяльным вырашэньні пытаньняў, якія ўваходзяць у іх кампэтэнцыю і зьвязаныя зь іх прафэсійнай дзейнасьцю.
У дачыненьні да карумпаваных чыноўнікаў КДБ завёў крымінальную справу за атрыманьне хабару групай асобаў. Затрыманых зьмясьцілі ў СІЗА КДБ.
Прэсавая сакратарка Мінюста Людміла Мазан пацьвердзіла Свабодзе, што затрыманыя КДБ менавіта начальніца ўпраўленьня адвакатуры і ліцэнзаваньня юрыдычнай дзейнасьці Галіна Грышкавец і яе намесьніца — Натальля Беразоўская.
«Больш нічога сказаць не магу. Ідзе сьледзтва»,— сказала Мазан.