Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэндэровіч: Пуцін — спадкаемца ГКЧП


Віктар Шандаровіч
Віктар Шандаровіч

Сёньня гадавіна жнівеньскага путчу. 22 гады таму ў ноч з 18 на 19 жніўня прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва СССР, нязгодныя з палітыкай рэформаў прэзыдэнта Міхаіла Гарбачова і праектам новай Саюзнай дамовы, быў створаны Дзяржаўны камітэт надзвычайнага становішча — ГКЧП. Цяпер у Расеі пра жнівеньскі путч згадваюць значна радзей, чым падчас кіраваньня Барыса Ельцына.

Раніцай 19 жніўня 1991 жыхары СССР прачнуліся з новай уладай. Гісторыкі і палітолягі адзначаюць, што менавіта путч стаў падзеяй, якая прывяла да распаду Савецкага Саюзу, і 15 саюзных рэспублік сталі самастойнымі незалежнымі дзяржавамі. У эфіры расейскіх фэдэральных тэлеканалаў гадавіне путчу з гадамі надаюць усё менш увагі. Нават два гады таму, калі дваццатая гадавіна падзей адзначалася без удзелу кіраўнікоў краіны.

Леў Панамароў
Леў Панамароў

На думку вядомага расейскага праваабаронцы, а ў 1991 годзе народнага дэпутата, Лява Панамарова, улады асьцерагаюцца, што незадаволеныя людзі, гэтак жа як і 22 гады таму, зноў могуць выйсьці на вуліцу.

«Тут ёсьць дзьве прычыны, — лічыць ён, — ідэалягічная і прагматычная. Ідэалягічная заключаецца ў тым, што цяперашняя расейская ўлада аднаўляе такі аўтарытарны рэжым і шмат у чым абапіраецца на традыцыі яшчэ савецкага пэрыяду. Таму яны ня могуць вітаць падзею, якая прывяла да дэмакратыі ў Расеі. А прагматычная прычына — проста асьцерагаюцца такіх падзей. Ня хочуць нагадваць, што магчымая мірная дэмакратычная рэвалюцыя. Таталітарны рэжым паў бяскроўна. І нагадваць пра гэта яны асьцерагаюцца, бо раптам нешта падобнае можа адбыцца».

Сёньняшняе расейскае кіраўніцтва, па сутнасьці, зьяўляюцца спадчыньнікамі ГКЧП, і гэтым тлумачыцца нежаданьне аддаваць належнае гістарычным падзеям жніўня 1991 году, лічыць пісьменьнік Віктар Шэндэровіч. На яго думку, менавіта тры жнівеньскія дні 22 гады таму сталі нагляднай ілюстрацыяй паняцьця народаўладзьдзя.

«Нічога дзіўнага, што прэзыдэнт Расеі, які называў распад Савецкага Саюза галоўнай геапалітычнай трагедыяй ХХ стагодзьдзя, ня схільны згадваць аб слаўных жнівеньскіх днях і пра тое, як народ прывёў сваю краіну, хоць бы ненадоўга, да свабоды. І наогул, я думаю, яму ня хочацца ўспамінаць, што народ сам вырашае свой лёс. Яму непрыемна ўспамінаць 300 000 масквічоў, якія выйшлі да Белага дому, што часам нешта адбываецца і раптам насельніцтва, якім так лёгка і радасна кіраваць з дапамогай тэлебачаньня, выходзіць на вуліцы і зьмяняе лёс краіны. Фармальна Пуцін зьяўляецца прэзыдэнтам свабоднай дэмакратычнай Расеі, але, па сутнасьці, вядома, ён спадчыньнік гэкачапістаў», — адзначае Віктар Шэндэровіч.

Аб жнівеньскіх падзеях 1991 году ўспамінаюць па-рознаму. Міністар эканомікі ў першым расейскім урадзе Ягора Гайдара Яўген Ясін параўноўвае тыя падзеі з рэвалюцыяй 1917 году, якія нехта радасна прыняў, а нехта перажываў як трагедыю. На думку Ясіна, маладыя людзі, якія ў 2012 выйшлі на Балотную плошчу, сёньня паўтарылі б справу абаронцаў Белага дому.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG