З запрошанага кіраўніцтва былі старшыня Сялецкага сельвыканкаму Ўладзімір Хілько, намесьніца старшыні Бярозаўскага райвыканкаму Данута Гардзеева, выканаўца абавязкаў кіраўніка ўпраўленьня сельскай гаспадаркі Аляксей Жоўцікаў і галоўны вэтурач раёну Генадзь Белавешкін.
Чыноўнікі зь Берасьця і супрацоўнікі раённай і абласной пракуратуры запрашэньне праігнаравалі, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Вяскоўцы хацелі дабіцца адмены рашэньня Бярозаўскага райвыканкаму ад 5 жніўня аб ліквідацыі да 15 жніўня сьвіней з прыватных падворкаў у 17 вёсках, якія трапілі ў 5-кілямэтровую зону вакол невялікіх фэрмаў у вёсках Сашыца і Хойнікі, або дабіцца адтэрміноўкі, каб мець магчымасьць абскардзіць рашэньне ў вышэйшых інстанцыях. Вяскоўцы спасылаюцца на тое, што раён не ўваходзіць у 40-кілямэтровую буфэрную зону вакол асяродку эпідэміі, а фэрмы маюць малое пагалоўе і не адпавядаюць санітарна-гігіенічным патрабаваньням.
Падтрымкі ў прысутных чыноўнікаў людзі не знайшлі. Тыя патрабавалі падпарадкавацца рашэньню, а потым ужо скардзіцца. Разам з тым яны паабяцалі данесьці да раённага кіраўніцтва патрабаваньні, запісаныя і ў пратаколе сходу.
Людзі рашуча настроеныя абараняць сваю ўласнасьць, бо пры пэнсіі або заробку ў паўтара мільёна рублёў сьвінагадоўля дапамагае большасьці вяскоўцаў проста выжыць.
Данута Гардзеева запэўніла, што кампэнсацыя — крыху больш як 18 тысяч рублёў за кіляграм і 600 тысяч рублёў за галаву да 30 кіляграмаў — будзе выдадзена зь бюджэту на другі дзень пасьля здачы. Але людзі не паверылі, бо ў акце аб утылізацыі пункт аплаты не пазначаны, і яго адмовіліся туды ўнесьці нават на патрабаваньне людзей. Аляксей Жоўцікаў сказаў, што адказных за аплату няма.
Людзі зьбіраюцца абскарджваць пастанову райвыканкаму ў аблвыканкаме, пракуратуры і судах.