Ёсьць у Азіі такія гарады: Масква і Цюмень. Адзін зь іх ня так ужо і далёка, а другі дык і на мапе ня знойдзеш. Часам у гэтых населеных пунктах слухаюць радыё, а бывае, што і тэлевізар глядзяць. Вось і тым крывавым летам бяз радыё не абышлося.
«Таварышы! Грамадзяне! Браты і сёстры! Байцы нашай арміі і флёту! Да вас зьвяртаюся я, сябры мае!»
3 ліпеня 1941 году Сталін апраўдваўся па радыё перад народам — а сам тым часам думаў-гадаў, што рабіць зь ёй, муміяй. Мумія ляжала ў маўзалеі і ўсім сваім выглядам паказвала, што так, правільна ты, Іосіф, надоечы лёкаям сваім ляпнуў: менавіта «прасралі» вы маю ленінскую спадчыну, лепшага слова й не падбярэш. Пакінуць бы цябе ў сталіцы, гнілушка, помсьліва падумаў правадыр. Скора тут будуць немцы — яны цябе ў Бэрлін завязуць, у кунсткамэру заалягічнага музэю. Сталіну хацелася ўцячы з Масквы куды далей. А мумія хай сама сябе ратуе.
Аднак геніяльнасьць ёсьць геніяльнасьць, яна вымагала іншых, больш хітрых рашэньняў. Як кажуць у Масквах і Цюмянях, назваўся друзам, лезь у варанок. Чакаць немцаў застаўся Сталін, а надакучлівы труп 27 ліпеня выправіўся ў эвакуацыю, у горад Цюмень. На трох цягніках: у першым ахова, у другім мамкі-нянькі і сам фараон, у трэцім — зноў ахова. Недзе ў Сібіры ў акно другога цягніка кінуў сьнежку нейкі дзесяцігадовы тэрарыст. Яго расстралялі каля найбліжэйшае елкі.
У Цюмені муміі не спадабалася, яна адразу ж пачала чарнець. Ці то адной хлапечай душы ёй было мала, ці то цюменскі загар браўся занадта добра. Прафэсар, што быў прыстаўлены да муміі ў якасьці гіда па царстве мёртвых, ледзь не памёр ад страху. Ён спаў з муміяй у адным саркафагу, грэў яе ўласным целам, а калі гэта не дапамагло, адчайным лістом у Маскву выпрасіў сабе дадатковы ўзвод байцоў НКУС і батальён народных артыстак. Цяпер мумію грэлі ўсім вялікім дружным калектывам: зьверху прафэсар, збоку артысткі, з другога боку байцы. Пакрысе мумія пачала набываць нармальны колер. Прафэсара, праўда, усё адно пасадзілі, бо зашмат ведаў і не абы каго грэў — але вайна на той час ужо скончылася, Сталін лёг зь Леніным, Гітлер з Эвай Браўн, рабочы з калгасьніцай, мёртвыя да мёртвых, жывыя да жывых.