Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўца Мускага пакаралі гаўпвахтай


Міхась Мускі
Міхась Мускі

Актывіст «Маладога фронту» Міхась Мускі, які праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў Лапічах, што ў Асіповіцкім раёне, 25 ліпеня быў зьмешчаны на гаўптвахту на 7 сутак.

Палітпрызыўніка пасадзілі нібыта за непадпарадкаваньне загаду камандзіра. Пакараньне ён адбывае ў Менскай гарнізоннай гаўптвахце, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Актывіст «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка выказаў здагадку, што перасьлед Мускага, магчыма, зьвязаны з тым, што ў СМІ трапіла інфармацыя пра галадоўку вайскоўцаў у частцы, дзе служыць Мускі, і камандаваньне часткі палічыла вінаватым менавіта Міхася.

Міхася Мускага забралі ў войска летась у траўні пасьля таго, як ён адбыў 15 сутак арышту за Чарнобыльскі шлях.

11 траўня летась Міхась меўся выйсьці на волю, але гэтага не адбылося. Менская міліцыя склала на яго новы пратакол аб дробным хуліганстве, і яго зноў засудзілі на 5 сутак.

15 траўня Міхась змог патэлефанаваць паплечнікам ужо з дарогі ў вайсковую частку. Прысягу Мускі прымаць адмовіўся, паколькі лічыць свой прызыў незаконным.

У 2009 годзе Міхася прызналі непрыдатным да вайсковай службы ў мірны час па стане здароўя.

Да 2011 году ён быў студэнтам БНТУ, але яго выключылі пасьля акцыі да гадавіны Плошчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG