Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скрадзена 160 мільёнаў нумароў банкаўскіх картак


Амэрыканскія пракуроры абвінавачваюць трох грамадзянаў Расеі і аднаго грамадзяніна Ўкраіны ў тым, што яны скралі 160 мільёнаў нумароў банкаўскіх картак. Значынствы адбываліся ў 2005—2012 гадах.

Сярод ахвяраў: фондавая біржа NASDAQ і кампанія Visa Inc.

Страты спажыўцоў і карпарацыяў складаюць сотні мільёнаў даляраў.

Імёны падазраваных: Уладзімер Дрынкман, Раман Котаў, Аляксандар Калінін, Дзьмітры Сьмілянец, Міхаіл Рытыкаў (грамадзянін Украіны).

Калінін, Котаў і Рытыкаў пакуль не арыштаваныя.

Усе падазраваныя абвінавачваюцца ў змове з мэтай кампутарнага ўзлому і ў змове з мэтай махлярства. Расейскія грамадзяне таксама абвінавачваюцца ў несанкцыянаваным доступе да кампутараў.

Пра найбуйнейшае ў гісторыіі ЗША кібэрзлачынства паведаміў міністар юстыцыі Пол Фішман.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG