Разьвітацца з ім да дома прыйшлі больш за пяцьдзесят чалавек. У апошні шлях нябожчыка праводзілі родныя, сваякі, а таксама палітык Рыгор Кастусёў, пастар Беларускай эвангельскай царквы Эрнст Сабіла, магілёўская паэтка Тацяна Барысік, на вершы якой Ігар напісаў не адну песьню, актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», Партыі БНФ, ТБМ, сябры, калегі-музыкі, якія зь ім выступалі і якіх ён вучыў музыцы ды шмат іншых людзей.