Як адзначаецца ў заяве, дзяржаўныя экспэртызы Генпляну далі станоўчыя заключэньні, нягледзячы на шэраг зафіксаваных парушэньняў і неадпаведнасьцяў заканадаўству.
У адпаведнасьці з артыкулам 27 закону «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» эколягі просяць:
У адпаведнасьці з артыкулам 27 закону «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» эколягі просяць:
- Праверыць законнасьць працэдуры правядзеньня грамадзкага абмеркаваньня горадабудаўнічага праекту «Генэральны плян Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку», у прыватнасьці — падвядзеньня вынікаў і афармленьня пратаколу з улікам патрабаваньняў заканадаўства;
- Праверыць законнасьць складаньня дзяржаўных экспэртызаў (санітарна-гігіенічнай, дзяржаўнай экалягічнай і дзяржаўнай экспэртызы);
- У выпадку ўстанаўленьня парушэньняў заканадаўства прыняць захады пракурорскага рэагаваньня.