Палац незалежнасьці ўдарнымі тэмпамі пабудаваны ў паркавай зоне на праспэкце Пераможцаў у Менску.
Падчас прэс-канфэрэнцыі 15 студзеня Аляксандар Лукашэнка так і не адказаў на пытаньне карэспандэнта Свабоды, дзе ў год беражлівасьці ў яго будуецца новая рэзыдэнцыя.
У пачатку траўня ў гутарцы з моладзьдзю Лукашэнка паведаміў, што гэта будзе цэлы комплекс, які быў задуманы «як апошняя буйная кропка ў спрэчках аб нашай незалежнасьці. Гэта дэманстрацыя таго, што ў гэтай краіне ёсьць усё: ад зямлі да герба, сьцяга і гэтага палаца незалежнасьці, дзе будуць праходзіць асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы ад ўручэньня даверчых грамат замежнымі пасламі й да сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў, якія прыяжджаюць да нас». Аднак ён адхіліў цьверджаньні, што гэта будзе яго новая рэзыдэнцыя:
«Таму да таго, што там расьпісваюць пра рэзыдэнцыі і іншае, стаўцеся спакойна».
Паводле БелаПАН, цяпер праца кіпіць і на тэрыторыі, прылеглай да рэзыдэнцыі. Увечары 2 ліпеня тут адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё плошчы Дзяржаўнага сьцяга, якая разьмясьцілася паміж новым палацам і выставачным цэнтрам «Белэкспа».