Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мацкевіч: «Лукашэнка — майстра прагінацца перад Расеяй»


Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў пра тое, што «для беларуса руская мова не чужая, а родная». «Руская мова стварыла вялікую рускую культуру, якая таксама зьяўляецца здабыткам многіх народаў і да якой, калі браць паняцьце рускай культуры і рускай цывілізацыі ў самым шырокім сэнсе гэтага слова, адносімся ўсе мы», — сказаў Лукашэнка ў Менску на Ўсясьветным кангрэсе рускай прэсы. Ці можна лічыць гэтыя словы чарговай спробай Лукашэнкі прадаць Маскве сваю «расейскасьць»? Ці апраўданыя чаканьні некаторых людзей на тое, што і пры цяперашнім беларускім рэжыме ў краіне магчымая нейкая беларусізацыя? На гэтыя пытаньні адказвае мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч.

— Ці можна сказаць, што Лукашэнка чарговым разам вырашыў прадаць Маскве «расейскасьць» Беларусі? Ці было гэта звычайным рэвэрансам, альбо гэта яму зараз асабліва стала патрэбна ў сілу пэўных акалічнасьцяў адносін з Крамлём?

— Так, можна сказаць, што Лукашэнка — майстра прагінацца перад Расеяй. Як ён ні кажа, што яго «не нахіліць», ён прагінаецца перад Расеяй вельмі часта. І ў дадзеным выпадку ён выбраў самую міталягічную вэрсію, раскрытыкаваную даўно ўжо ў самой Расеі — пра глябальную ролю расейскай мовы — каб дагадзіць пэўнай частцы расейскіх палітыкаў.

— Можа, лепш сказаць — большасьці?

— Напэўна, і большасьці. Праўда, хто там мераў у той Расеі — за што тут большасьць? Думаю, што большасьці гэта проста нецікава. Пагатоў, у сёньняшняй Расеі ўсё большая доля нерасейскіх народаў — татараў, башкіраў, фіна-вугорскіх, каўкаскіх — якія не ў захапленьні ад расейскай міталёгіі.

— Ці ацьвярозяць гэтыя выказваньні Лукашэнкі тых наіўных, ці, магчыма, надта аптымістычных беларусаў, якія думаюць, што і пры гэтай уладзе ў Беларусі можа адбыцца нейкі паварот у бок беларусізацыі?

— Я ведаю пра існаваньне такіх людзей, якія маюць такія наіўныя ўяўленьні, што Лукашэнка можа кудысьці павярнуць. Дарэмныя спадзяваньні. І гэтыя выказваньні Лукашэнкі чарговым разам паказваюць, што ня той гэта кіраўнік, які на такое здольны.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG