Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор пра сьмяротныя прысуды: Зноў лямант у СМІ


Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк выказаў незадаволенасьць пазыцыяй мэдыяў і праваабаронцаў адносна вынесеных нядаўна ў краіне двух сьмяротных прысудаў — у Гомелі і Горадні.

«Зноў пачаўся лямант у СМІ. Пра што яны лямантуюць? Лямантуюць пра лёс чалавека, які загубіў некалькі жыцьцяў. Але ніхто не пагаварыў з маці 22-гадовай забітай дзяўчыны, ніхто не пацікавіўся, як далей будуць жыць блізкія ахвяраў», — заявіў генпракурор, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.

Паводле Канюка, «сёньня ёсьць зрух у тым, што мы больш клапоцімся пра злачынцаў, а не пра ахвяры».

«Лямант пачаўся, але як злачынцу выправіць, калі ён адрэзаў галаву і езьдзіў зь ёй у сумцы па рэспубліцы? Што рабіць зь нягоднікам, які нанёс 122 нажавых раненьняў сваёй ахвяры?» — рытарычна запытаўся генпракурор краіны, перадае Інтэрфакс.

У сярэдзіне чэрвеня Гарадзенскі і Гомельскі абласныя суды вынесьлі два сьмяротныя прысуды. Гэтыя судовыя рашэньні былі скрытыкаваныя шэрагам міжнародных структур, у тым ліку прадстаўнікамі Рады Эўропы,перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG