Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колю спадабаўся саркафаг Яраслава Мудрага


Мікалай Лукшэнка, архіўнае фота
Мікалай Лукшэнка, архіўнае фота

Сын Аляксандра Лукашэнка Мікалай, які прыбыў разам са сваім бацькам у Кіеў, на перамовы не паехаў, ён меў у сталіцы Ўкраіны сваю праграму.

Мікалай Лукашэнка пакінуў афіцыйную рэзыдэнцыю на вуліцы Ліпскай у Кіеве праз паўгадзіны пасьля бацькі.

Картэж малодшага пазашлюбнага сына беларускага кіраўніка складаўся з двух аўтамабіляў. Іх суправаджалі супрацоўнікі ДАІ. Дарогу не перакрывалі, але некалькі разоў рэгуліроўшчыкі прыпынялі рух.

Як паведамляе газэта «Комсомольская правда в Украине», перш за ўсё для Колі наладзілі экскурсію па горадзе, якая пачалася з агляду Сафіі Кіеўскай.

Прыбыўшы ў музэй, Мікалай зь некалькімі ахоўнікамі прагуляўся па плошчы. Трое ахоўнікаў суправаджалі яго, узяўшы ў кола, астатнія разышліся па пэрымэтры.

У запаведніку Мікалая чакалі экскурсаводы. Хлопчыку паказалі Сафійскі сабор звонку і ўсярэдзіне, каля гадзіны распавядалі пра гісторыю збудаваньня. Коля слухаў уважліва, не адрываўся і пытаньняў надта не задаваў. Асабліва яму спадабаўся саркафаг Яраслава, яркія фрэскі.

«Добры, спакойны хлопец, ветлівы. Сказаў, падвучыць гісторыю і вернецца», — распавяла пазьней экскурсавод.

Музэю Сафіі Кіеўскай Коля падарыў ляльку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG